[ 05:15 ]  Расея дэманструе палітычную актыўнасьць на Балканах

САРАЕВА. Расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў распачынае сваё турнэ на Балканы. Заплянаваныя прыпынкі ў Сараеве, Бэлградзе, Падгорыцы і Любляне. Паводле прэсавага сакратара Міністра замежных справаў Расеі, візыт мае “прадэманстраваць нарастаньне расейскай палітычнай актыўнасьці на балканскім напрамку”.