ВЕНА. Іран не пагаджаецца на больш пільныя праверкі ААН сваіх атамных аб’ектаў, калі ня будзе зьнятая забарона на доступ Тэгерану да ядзерных тэхналёгіяў. Міжнароднае агенства атамнай энэргіі, Эўразьвяз і Расея ўпэўнівалі Іран даць праверіць, ці выкарыстоўваецца ядзерная праграма краіны выключна ў мірных мэтах. ЗША абвінавачваюць Іран у распрацоўцы праграмаў ядзернай зброі, што Тэгеран абвяргае. Прадстаўнік Ірану ў Міжнародным агенстве атамнай энэргіі Алі Салехі лічыць, што канфлікт паміж Тэгэранам і МАГАТЭ можа быць разьвязаны. Сёньня МАГАТЭ працягне абмеркаваньне ядзернай праграмы Ірану.