[ 15:12 ]  Ізраіль ня пойдзе на часовае замірэньне з палестынскімі экстрэмістамі

ЕРУСАЛІМ. Ізраіль ня пойдзе на часовае замірэньне з палестынскімі экстрэмістамі, – сказаў сёньня ізраільскі міністар замежных справаў Сільван Шалом і падкрэсьліў, што мірнаму пагадненьню з палестынцамі павінен спадарожнічаць роспуск усіх радыкальных груповак. Сёньня ж дэлегацыя Эгіпту праводзіць у месьце Газа сустрэчу з прадстаўнікамі асноўных палітычных груповак, дзе абмяркоўваецца патаньне пра замірэньне. Перад пачаткам перамоваў лідары груповак заявілі, што гатовыя спыніць напады ў самім Ізраілі, але ня ў Паласе Газа ці на Заходнім беразе Ярдану. Міністар замежных справаў Палестынскае аўтаноміі Набіль Шаат спадзяецца, што адна з самых вядомых груповак “Хамас”, ужо заўтра, абвесьціць замірэньне.