[ 20:26 ]  Амэрыканская ваенная выведка ў верасьні не была перакананая ў наяўнасьці ЗМЗ у Іраку

ВАШЫНГТОН. Спэцслужбы Міністэрства абароны ЗША заявілі, што напрыканцы верасьня мінулага году ў сваёй справаздачы Пэнтагону яны паведамілі пра адсутнасьць відавочных доказаў наяўнасьці ў Іраку хімічнай зброі масавага зьнішчэньня. Але выведка адзначыла, што Ірак мог назапашыць забароненыя хімічныя рэагенты.