[ 13:58 ]  Аб'яднаньне Кіпру адкладзенае да 10 сакавіка

НІКАЗІЯ. Да 10 сакавіка лідары грэцкай і турэцкай абшчынаў Кіпру павінны прыняць канчатковую пастанову адносна пляна ААН, накіраванага на аб’яднаньне выспы. Пра гэта сёньня ў Ніказіі паведаміў гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан. Плян прадугледжвае стварэньне на Кіпры фэдэратыўнай дзяржавы. Як у грэкаў, так і ў туркаў-кіпрыётаў ёсьць пярэчаньні адносна некаторых пунктаў пляну. Калі бакі ня здолеюць дамовіцца, у 2004 годзе сябрам Эўрапэйскага Зьвязу стане толькі грэцкая частка выспы.