[ 22:19 ]  Армянская апазыцыя пратэстуе супраць вынікаў выбараў

ЕРЭВАН. Некалькі тысячаў чалавек сабраліся сёньня на вуліцах сталіцы Армэніі з пратэстам супраць абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся на мінулым тыдні. Удзельнікі пратэсту – прыхільнікі Стэпана Дэмірчана, які быў на выбарах другім і абвінаваціў улады ў выбарчых маніпуляцыях. Апазыцыя патрабуе перападліку галасоў.