[ 18:12 ]  Канфэрэнцыя ў Жэнэве заклікала павялічыць гуманітарную дапамогу Іраку

ЖЭНЭВА. Двухдзённая міжнародная гуманітарная канфэрэнцыя, якая сёньня скончылася ў Жэнэве, заклікала міжнародную супольнасьць павялічыць фінансаваньне дапамогі ірацкім грамадзянам у выпадку вайны. Прадстаўнік ураду Швайцарыі, якая арганізавала канфэрэнцыю, Уолтэр Фуст заявіў, што шмат хто ў сьвеце выказвае жаданьне фундаваць тады, калі вайна выбухне. Аднак, сказаў ён, міжнародная супольнасьць павінна быць падрыхтаваная загадзя.