[ 19:21 ]  Правадыр КНДР адмовіўся сустракацца з пасланцам Паўднёвай Карэі

ПХЭНЬЯН. Прэзыдэнт Паўночнай Карэi Кiм Чэн Ір адмовiўся ад сустрэчы з адмысловым пасланцам паўдзённакарэйскага прэзыдэнта. Цягам двох дзён дыплямат знаходзiўся ў Пхэньяне з мэтай разьвязаньня крызысу вакол ядзернай праграмы КНДР. Паўдзённакарэйскi дыплямат заявiў, што ягоная краiна чакае адказы Кiм Чэн Іра на прапановы Сэўлу. Паўночная Карэя працягвае патрабаваць наўпроставых перамоваў з ЗША ў пытаньнi падпiсаньня дамовы пра ненапад.