[ 07:27 ]  Выбары ў Ізраілі

ЕРУСАЛІМ Сёньня ў Ізраілі праходзяць парлямэнцкія выбары. Паводле апошнiх апытаньняў грамадзкай думкi, правацэнтрысцкая партыя прэм’ер-міністра Арыэля Шарона можа атрымаць найбольш галасоў, аднак наўрад ці здолее ўтварыць парлямэнцкую большасьць. Галоўная апазыцыйная лева-цэнтрысцкая партыя Працы, як чакаецца, зойме другое месца з невялікім адрывам ад пераможца. Сёньня раней у сэктары Газа тры палестынцы былі забітыя пасьля таго, як, паводле сьведчаньняў відавочцаў, ізраільскі верталёт выпусьціў ракету па жылым доме. Камандаваньне ізраільскага войска заяўляе, што нічога ня ведае пра гэты інцыдэнт.