[ 18:22 ]  Генеральны сакратар НАТА Робэртсан прыбыў у Маскву

Масква Учора ўвечары ў расейскую сталіцу прыбыў генеральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан. Ён сустрэнецца з міністрамі замежных справаў і абароны Расеі Ігарам Івановым і Сяргеем Івановым. Тэмамі перамоваў стануць міжнародная кампанія барацьбы з тэрарызмам і адносіны паміж НАТА і Расеяй пасьля ўступленьня ў Паўночнаатлянтычны ал’янс сямі усходнеэўрапэйскіх краінаў.