[ 21:21 ]  Пытаньне аб продажы Ўкраінай радарнай сыстэмы Іраку - на парадку дня Рады бясьпекі ААН

НЬЮ-ЁРК. Рада бясьпекі ААН сёньня будзе разглядаць абвінавачваньні ў продажы Ўкраінай радарнай сыстэмы Іраку насуперак санкцыям ААН. На парадку дня будзе справаздача брытанскіх і амэрыканскіх экспэртаў, у якой заяўлена, што Ўкраіна не прадставіла відавочных доказаў таго, што гэты продаж не адбыўся. Мяркуецца, што сёньня яшчэ ня будзе прынятае рашэньне аб накіраваньні місіі інспэктараў ААН ва Украіну.