[ 18:41 ]  Пакiстанскае войска адыйдзе ад мяжы з Індыяй

Іслямабад. Пакістан абвесьціў пра адвод сваіх войскаў ад інда-пакістанскай мяжы. Паводле міністэрства замежных справаў Пакістану, адвод войскаў пачнецца ў бліжэйшы час. Учора пра аналягічнае рашэньне абвесьціла Індыя. У траўні канфлікт паміж Дэлі і Ісламабадам з-за Кашміру абвастрыўся настолькі, што пэўны час балянсаваў на мяжы вайны. Да мяжы ў Кашміры былі сьцягнутыя каля мiльёна жаўнераў.