[ 21:43 ]  Патрушаў: Расея плянуе "нэўтралізаваць" тэрарыстаў у Панкіскай цясьніне

МАСКВА. Кіраўнік фэдэральнай Службы Бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў заявіў сёньня, што Расея мае доказы таго, што міжнародныя тэрарысты хаваюцца ў Панкіскай цясьніне. Патрушаў сказаў, што Расея плянуе з дапамогай сілы “нэўтралізаваць” тэрарыстаў, каб яны не трапілі на расейскую тэрыторыю.