[ 19:55 ]  У цэнтральным Афганістане знойдзенае вялікае сховішча зброі

ПАВЕТРАНАЯ БАЗА БАГРАМ (АФГАНІСТАН). Амэрыканскае камандаваньне ў Афганістане выступіла сёньня з заявай, дзе гаворыцца, што падчас апэрацыі пошукаў у правінцыі Урузган у цэнтральным Афганістане, было знойдзенае вялікае сховішча зброі – мінамётаў, ракетаў, гранатамётаў і аўтаматычнай зброі. Сёньня па базе амэрыканскіх спэцаддзелаў каля гораду Гардэз былі пушчаныя чатыры ракеты.