[ 15:58 ]  Грузія ўвяла войска ў Панкіскую цясьніну

ТБІЛІСІ. Сёньня Грузія ўвяла сваё ўнутранае войска ў Панкіскую цясьніну дзеля стабілізацыі сытуацыі ў гэтым раёне. Паводле міністэрства ўнутраных справаў краіны, блізу тысячы вайскоўцаў ужо ўвайшлі ў Панкісі, а неўзабаве туды накіруюцца яшчэ паўтары тысячы. Сёньня ж, у Ахмэцкім раёне Грузіі пачаліся буйныя вайсковыя вучэньні, якія часткова пройдуць і на тэрыторыі Панкіскай цясьніны. Улады Грузіі працягваюць пошук двух расейскіх памежнікаў, якія прапалі бязь вестак на інгушскім участку расейска-грузінскай мяжы. Целы яшчэ васьмі загіблых памежнікаў з таго самага аддзелу былі знойдзеныя ўчора. Паводле Фэдэральнай памежнай службы Расеі, атакаваць памежнікаў маглі сябры чачэнскіх узброеных фармаваньняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Грузіі.