[ 04:38 ]  Лiдэры Расеi i КНДР абмяркоўваюць двухбаковае супрацоўнiцтва

ВЛАДЫВАСТОК. РАСЕЯ. Паўночнакарэйскi лiдэр Кiм Чэн Ір прыбыў сёньня ў Владывасток, дзе мае адбыцца ягоная сустрэча з прэзыдэнтам Расеi Уладзiмерам Пуцiным. Прэсавая служба расейскага кiраўнiка паведамiла, што будуць абмяркоўвацца праекты чыгуначных зносiнаў Паўночнай i Паўдзённай Карэяў з Эўропай праз Расею, двухбаковага эканамiчнага супрацоўнiцтва, а таксама шэраг мiжнародных i рэгiянальных праблемаў. У суботу завяршаецца паездка кiраўнiка Паўночнай Карэi па расейскiм Далёкiм Усходзе.