[ 10:52 ]  ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмаў Арменіі, Кітаю і Малдовы

ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвялі санкцыі супраць некаторых фірмаў Арменіі, Кітаю і Малдовы за меркаваны продаж ваенных тэхналёгіяў Ірану. Цяпер гэтыя фірмы пазбаўленыя права прадаваць сваю прадукцыю ў ЗША і атрымліваць якую б там ні было дапамогу ад ураду Злучаных Штатаў.