[ 00:17 ]  Ватыкан высылае на Блізкі Ўсход адмысловага прадстаўніка

ВАТЫКАН. Папа Ян Павал Другі сказаў, што ён высылае на Блізкі Ўсход адмысловага прадстаўніка з мэтай пакласьці канец кровапраліцьцю ў рэгіёне. Прадстаўнік выправіцца ў Ерусалім у сераду. Чакаецца, што ў цэнтры перамоваў будзе пытаньне пра аблогу царквы Раства ў Бэтліеме, якая, паводле хрысьціянскай веры, збудаваная на месцы нараджэньня Ісуса Хрыста.