[ 02:25 ]  Колін Паўэл згадзіўся сустрэцца з Арафатам

ЕРУСАЛІМ. Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў паведаміў, што дзяржсакратар Колін Паўэл заўтра сустрэнецца ў Рамалагу з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам. Гэтая заява была зробленая празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як Арафат выступіў з асуджэньнем «усіх тэрарыстычных дзеяньняў супраць ізраільскага і палестынскага цывільнага жыхарства».