[ 04:42 ]  Улады ЗША папярэдзілі энэргетычныя кампаніі краіны аб магчымасьці тэрарыстычных актаў

ВАШЫНГТОН Улады ЗША папярэдзілі энэргетычныя кампаніі краіны аб магчымасьці тэрарыстычных актаў супраць газаправодаў, газасховішчаў ды іншых падобных аб’ектаў, у выпадку калі Усама бін Лядэн будзе забіты альбо ўзяты ў палон. Пра гэта заявіў міністр юстыцыі ЗША Джон Эшкрафт. ФБР паведаміла, што гэтая інфармацыя зьявілася з няпэўных крыніцаў і патрабуе сур’ёзнай праверкі. Пасьля тэрактаў 11 верасьня у ЗША ўведзеныя падвышаныя захады бясьпекі на атамных электрастанцыях, газа і нафтаправодах, і нафтаперапрацоўчых заводах