[ 22:04 ]  Прэм`ер-міністр Брытаніі Тоні Блэр заявіў, што Захад жадае дапамагчы афганскаму народу пабудаваць сваю будучыню пасьля магчымага падзеньня талібанскага рэжыму

Лондан Прэм`ер-міністр Брытаніі Тоні Блэр заявіў, што Захад рашучы ў сваім імкненьні дапамагчы афганскаму народу пабудаваць сваю будучыню пасьля магчымага падзеньня талібанскага рэжыму. У інтэрвію ВВС Блэр заявіў, што заходнія саюзьнікі жадаюць зрабіць усё магчымае падчас цяперашняга канфлікту, каб мінімізаваць пакуты людзей. Захад забыўся на Афганістан пасьля вываду савецкіх войскаў, лічыць Блэр