ТАШКЕНТ. Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў пацьвердзіў сёньня сваю пастанову дазволіць Злучаным Штатам выкарыстоўваць адно лётнішча на сваёй тэрыторыі, аднак толькі ў гуманітарных і выратавальных апэрацыях. Карымаў выступіў у Ташкенце пасьля сустрэчы зь міністрам абароны Злучаных Штатаў Доналдам Рамсфэлдам, які наведаў Узбэкістан у рамках дыпляматычнай місіі па краінах рэгіёну. Паведамляецца, што каля 1000 вайскоўцаў элітнай 10-тай горнай дывізіі ў найбліжэйшым часе прыляцяць ва Ўзбэкістан.