[ 19:40 ]  Злучаныя Штаты абнадзееныя плянам замірэньня паміж Ізраілем і палестынцамі

ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл сказаў, што Злучаныя Штаты абнадзееныя спробным плянам замірэньня паміж Ізраілем і палестынцамі. Паўэл выказаў спадзяваньне, што абодва бакі канфлікту неўзабаве вернуцца за стол перамоваў. Тым часам ізраільскае камандаваньне загадала вывесьці вайсковыя аддзелы з усёй тэрыторыі Палестынскай аўтаноміі. Палестынскі лідэр Ясір Арафат паабяцаў прытрымвацца замірэньня, а Ізраіль заявіў аб прыпыненьні ваенных апэрацыяў супраць палестынцаў.