[ 07:08 ]  Дэлегацыі Паўночнай і Паўдзённай Карэяў аднавілі перамовы пасьля паўгадовага перапынку

СЭУЛ. Дэлегацыі Паўночнай і Паўдзённай Карэяў распачалі сёньня ў Сэуле перамовы ўпершыню пасьля таго, як камуністычны Пхэньян перапыніў кантакты шэсьць месяцаў таму. Заплянаваныя першапачаткова на сакавік сустрэча была адкладзеная з прычыны напружаньня паміж Паўночнай Карэяй і Злучанымі Штатамі, галоўным саюзьнікам Сэулу.