КІЕЎ. Учора ва Ўкраіне ўвайшоў у дзеяньне новы крымінальны кодэкс, у адпаведнасьці зь якім у краіне афіцыйна адмяняецца сьмяротнае пакараньне. Новы кодэкс быў прыняты бальшынёю галасоў у парлямэнце сёлета ў красавіку пад ціскам Рады Эўропы. Калі Ўкраіна ў 1995 годзе далучылася да Рады Эўропы, ёй была выстаўленая ўмова адмяніць сьмяротнае пакараньне на працягу трох гадоў.