БАЛЬШЫНЯ БЕЛАРУСАЎ ВЫКАЗВАЕЦЦА ЗА РОЎНАСЬЦЬ УСІХ КАНФЭСІЯЎ

Юры Дракахруст, Прага

Толькі крыху больш траціны апытаных пагадзіліся зь меркаваньнем, што праваслаўная царква ў Беларусі мусіць мець перавагі над іншымі канфэсіямі, а большасьць – прынамсі 58% апытаных – мяркуюць, што ўсе цэрквы мусяць мець роўныя правы. Пры гэтым і сярод тых апытаных, якія аднесьлі сябе да праваслаўных, а такіх было дзьве траціны, больш паловы выказалася за роўнасьць цэркваў.