РЭЙСАВЫ САМАЛЁТ ВАРШАВА – МЕНСК ЗРАБІЎ АВАРЫЙНУЮ ПАСАДКУ

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

У часе палёту ў самалёта раптоўна загарэўся рухавік, але полымя ўдалося зьліквідаваць яшчэ ў паветры. Ніхто з чатырох дзясяткаў пасажыраў, сярод якіх былі і грамадзяне Беларусі, не пацярпеў.