ЖОНКІ ЗЬНІКЛЫХ БЕЛАРУСКІХ АПАЗЫЦЫЯНЭРАЎ ВЫСТУПЯЦЬ У РАДЗЕ ЭЎРОПЫ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Мяркуецца, што інфармацыя зь першых вуснаў пра справы зьніклых дапаможа эўрапейскім парлямэнтарам лепш зразумець праблему палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Паводле плянаў, сустрэча эўрапейскіх парлямэнтараў з жонкамі зьніклых беларускіх апазыцыянэраў павінна адбыцца ў Страсбургу ў красавіку.