Шатляндыі дазволілі правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці

Першы міністар Шатляндыі Алекс Сэлманд

Палата лордаў у Вялікабрытаніі ўсьлед за Палатай абшчын ухваліла ўказ, які дазваляе Шатляндыі правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці.
Яго прынцыпы, а таксама парадак правядзеньня былі закладзеныя ў Эдынбурскім пагадненьні, падпісаным летась першым міністрам Шатляндыі Алексам Сэлмандам і прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэйвідам Кэмэранам. Галасаваньне пройдзе восеньню наступнага году.

У 1979 годзе Эдынбург ўжо праводзіў такі рэфэрэндум. Большасьць шатляндцаў прагаласавалі «за» выхад са складу Злучанага Каралеўства, але з-за нізкай яўкі яго вынікі не былі прынятыя ў разьлік. Цяперашні рэфэрэндум прымеркаваны да 700 гадавіны бітвы пры Бэнакбэрне, у якой шатляндцы нанесьлі цяжкае паразу Англіі і на час аднавілі сваю незалежнасьць. Рост патрыятычных настрояў вакол гэтай даты, на думку палітолягаў, можа сур’ёзна паўплываць на вынікі рэфэрэндуму.