Прэзыдэнт Кіргізстану абяцае закрыць амэрыканскую базу

Атамбаеў: Вайсковая тэхніка не павінна застацца ў Манасе пасьля 2014 году.
Алмазбек Атамбаеў заявіў, што вайсковая тэхніка не павінна заставацца ў аэрапорце Манас пасля таго, як большая частка войскаў НАТО сыйдуць з Афганістану.

Атамбаеў пацвердзіў сваю пазыцыю на сустрэчы з памочнікам Дзяржсакратара ЗША ў справах Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі Робэртам Блэйкам.

Кааліцыя сілаў НАТО выкарыстоўвае аэрапорт пад Бішкекам як перавалачную базу для паставак сваім войскам, якія знаходзяцца ў Аўганістане.

Напярэдадні свайго турнэ па краінах Цэнтральнай Азіі Блэйк заявіў, што транзытны цэнтар у Манасе адыгрывае важную ролю для ЗША ў апэрацыі на тэрыторыі Аўганістану.