ЛУКАШЭНКА – ПЕРШЫ СЯРОД ШАСЬЦІ САМЫХ ШЧАСЬЛІВЫХ ПАЛІТЫКАЎ СЬВЕТУ

Аляксандар Лукашук, Прага

“Самыя шчасьлівыя людзі ў сьвеце” – пад такім загалоўкам часопіс піша, што бін Ладэн дамінаваў апошнія два тыдні і такім чынам адцягнуў ад іх увагу усясьветгных СМІ і крытыкаў. Галерэю шчасьліўчыкаў, якія выйгралі ад бін Ладэна, адкрывае партрэт Аляксандра Лукашэнкі:

“Ён зноў прэзыдэнт Беларусі з 75% галасоў на выбарах. Немагчыма, заяўляюць ягоныя апанэнты. Яго найвялікшы апанэнт, міжнародны друк, амаль не заўважыў”.

Сярод іншых шчасьліўчыкаў – маніакальны прэзыдэнт Замбіі Робэрт Мугабэ, які кіраваў незаконным захопам зямлі ў белых фэрмэраў, прэзыдэнт Паўднёвай Афрыкі Тхабо Мбекі, дзе ўрад хаваў у тайне статыстыку захворваньняў на СНІД, ад якога на парцягу 10 гадоў можа загінуць кожны 7-мы жыхар краіны, а таксама прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і міністар абароны Нямеччыны, якіх абвінавачваюць у карупцыі, і амэрыканскі кангрэсмэн Гары Кондыт, чыя каханка прапала бязь вестак.

Аляксандар Лукашэнка, паводле тыднёвіку Newsweek, стаіць першым у сьпісе тых, каму тэракты бін Ладэна сыгралі на руку.