У РЭЧЫЦЫ – ПЕРАТРУСЫ Ў ОФІСАХ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ

Казімер Яноўскі, Рэчыца

Займаецца ператрусамі з санкцыі пракурора Будкова каманда малодшага лейтэнанта Макарэвіча. Міліцыянты шукаюць балёнчыкаў з фарбай і ўсялякіх друкаваных матэрыялаў да выбараў.

Некаторыя рэчыцкія дэмакраты зьвязваюць масавыя ператрусы зь сёньняшнім уручэньнем праз чыноўніка гарвыканкаму камічных падарункаў Аляксандру Лукашэнку — да дня ягоных народзінаў.