Навіны 05 чэрвеня 2000 г.

Любоў Лунёва, Менск

Разгляд справы Міколы Статкевіча й Валерыя Шчукіна перанесены.

У гарадзкім судзе Менску пры разглядзе крымінальнае справы лідэра сацыял-дэмакратаў Міколы Статкевіча й дэпутата Валерыя Шчукіна мусіў быў выступіць з апошнім словам Валеры Шчукін. Але судзьдзя Ігар Крот вымушаны быў перанесьці судовае паседжаньне на 8 ліпеня з-за сваёй хваробы.

Абаронцы Міколы Статкевіча й Валерыя Шчукіна лічаць, што прысуд у справе можа быць вынесены напрыканцы наступнага тыдня.