Навіны 09 сьнежня 1999 г.

Сабіна Радзько, Віцебск

Учора ў Віцебску быў затрыманы пазаштатны карэспандэнт газэты "Выбар" Анатоль Букачоў. Раніцай супрацоўнікі КГБ прыйшлы ў кватэру Анатоля Букачова, зрабілі ператрус і забралі гаспадара з сабою.

Паводле словаў маці Букачова, нічога, апроч старых нумароў газэты "Літаратура і мастацтва", прадстаўнікі КГБ не канфіскавалі. Таксама маці сказала, што гаворка йшла пра нейкі артыкул Букачова, зьмешчаны ўлетку 1998 году пад час правядзеньня "Славянскага базару" ў газэце "Віцебскі кур'ер". Фігуравала і словазлучэньне "тэрарыстычны акт".

Сёньня ж у Віцебску афіцэр КГБ Лебедзеў у якасьці сьведкі па справе затрымаў старшыню рады "Выбар" БНФ Уладзімера Плешчанку.

На момант выхаду перадачы інфармацыі пра лёс Анатоля Букачова не было.