Рада Эўропы запатрабавала сёньня правядзеньня ў Беларусі свабодных выбараў і вызваленьня з турмы Міхаіла Чыгіра. У заяве Рады Эўропы, у прыватнасьці, гаворыцца, што арышт Чыгіра пярэчыць асноўным грамадзянскім правам, якія паважаюцца ўсімі краінамі-ўдзельніцамі Рады. Рада Эўропы, якая аб'ядноўвае 41 краіну, яшчэ ў сакавіку 1993 году адхіліла заяву Беларусі аб далучэньні да Рады, а ў 1996 годзе, пасьля разгону Лукашэнкам парлямэнту, скасавала статус Беларусі як адмыслова запрошанага сябра. У сёньняшняй заяве гаворыцца, што вольныя і справядлівыя выбары былі б «першым крокам» на шляху адбудовы дачыненьняў паміж Беларусьсю і Радай Эўропы. Адкрытыя перамовы паміж уладай і апазыцыяй маглі б зрабіць такія выбары рэальнасьцю.