Прысуджэньнем штрафаў па 5 мільёнаў закончыліся сёньня судовыя працэсы над затрыманымі пасьля ўчорашняй акцыі чатырма маладафронтаўцамі. У экзатычным месцы распачаліся сёньня судовыя працэсы над маладафронтаўцамі — у будынку ДАІ Савецкага раёну. Першаю судзілі зьбітую ўчора Юлію Ліскоўскую, студэнтку ІІ курсу мэдінстытуту, якой учора пасьля затрыманьня аказвалася мэдычная дапамога. Ліскоўскую абвінавацілі ў выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі падчас учорашняга шэсьця — гэта артыкул 167 адміністрацыйнага кодэксу, адпаведна зь якім прадугледжаны штраф або суткі адміністрацыйнага арышту. Ліскоўская паведаміла ў судзе, што яе людзі ў цывільным схапілі ў аўтобусе. Яны не казалі, што яны супрацоўнікі міліцыі. На гэта міліцыянт Падтароп зь Ленінскага РАУСу заявіў, што Юлія, калі ён цягнуў яе па зямлі, «моцна штурхнула яго нагой у плячо». А наконт зьбіцьця астатніх трох маладафронтаўцаў ён заявіў, што «яны самі ўпалі, калі выходзілі з аўтобуса». Сьведкі з боку Ліскоўскай засьведчылі, што Юлія ніякага незарэгістраванага сьцяга ня несла, але судзьдзя Шайко пацікавілася — ці зьяўляецца Ліскоўская сябрам БНФ і ці цікавіць яе палітычнае жыцьцё ў Беларусі. Атрымаўшы станоўчыя адказы, яна прысудзіла Юліі Ліскоўскай штраф памерам 5 мільёнаў рублёў. Юлія паведамілі нашаму радыё: (Ліскоўская:) «Са мной, як і зь іншымі хлопцамі, міліцыянты абыходзіліся вельмі жорстка, нават нягледзячы на тое, што я дзяўчына. Нас вельмі жорстка цягнулі з гэтага аўтобуса — за валасы, за ногі, за рукі, валаклі амаль не тварамі па зямлі. А ў судзе мне пагражаў адзін зь міліцыянтаў, якому я больш за ўсё не спадабалася». Астатнія — Сівалоб Алесь, Афнагель Яўген і Антонаў Уладзімер — таксама атрымалі па 5 мільёнаў штрафу.