Сёньня

Менчукі будуць плаціць амаль удвая болей за таксі.

Раней праезд каштаваў 250 рублёў за кілямэтр, а сёньня ж — 400. На прыпынках менскіх вуліцаў стаяць вялізныя чэргі з таксовак. Таксісты, марнуючы час ў чаканьні кліентаў, чытаюць часопісы ды паляць цыгарэты.

Уладальнікі прыватных аўтамабіляў пакуль што бяруць з пасажыраў менш грошай, таму адразу склалі жорсткую канкурэнцыю гарадзкому таксапарку. Таксісты мяркуюць, што не абыдзецца без скарачэньняў, і нехта зь іх зробіцца беспрацоўным.

Любоў Лунёва, Менск