Зона Свабоды: Колькі дывізіяў у грамадзянскай супольнасьці?

Your browser doesn’t support HTML5

Зона Свабоды: Колькі дывізіяў у грамадзянскай супольнасьці?

Моц бязмоцных: гадавіна Хартыі 77. Колькі дывізіяў у грамадзянскай супольнасьці? Пляны беларускай апазыцыі на год паўзы. У эфіры аналітычнай праграмы «Зона свабоды» абмяркоўваць Аляксандар Лукашук, Алена Ціхановіч, Франак Вячорка і Юры Дракахруст.
Моц бязмоцных — так называлася эсэ Вацлава Гаўла, пісьменьніка, дысыдэнта, палітвязьня, а потым прэзыдэнта Чэхаславаччыны і Чэхіі. У ім ён пісаў пра тое, як дух, праўда перамагаюць хлусьню і гвалт, як меншасьць, часам малая купка людзей, апантаная ідэяй свабоды, аказваецца мацнейшай за бязьлітасную машыну таталітарнай дзяржавы. Гэты праграмны маніфэст духоўнага супраціву быў напісаны ў 1978 годзе, ў часы камуністычнага панаваньня, але атрымалася як па пісанаму — прыйшоў 1989 год і аксамітная рэвалюцыя, на чале якой стаялі Гавал і іншыя лідэры руху «Хартыя-77», зьмяла камуністычную ўладу.


Эфір: 12 студзеня 2013.