Актывістаў «Гавары праўду» асудзілі на суткі

Сьвятлана Воўкава

Суд Кастрычніцкага раёна асудзіў актывістку кампаніі «Гавары праўду» Сьвятлану Воўкаву да 5-ці сутак арышту. Двух іншых актывістаў Юрыя Фабішэўскага і Аляксея Марозава — да 10 сутак. Падстава — непадпарадкаваньне міліцыі.
Паводле зьвестак кампаніі «Гавары Праўду», Сьвятлану Воўкаву затрымалі 9 студзеня, калі яна выйшла з кватэры Юрыя Фабішэўскага каля 19-й гадзіны.

Дваіх хлапцоў забралі з гэтай кватэры праз паўтары гадзіны. Прадстаўнікі «Гавары праўду» ня ведаюць, што магло стаць падставай затрыманьня. Усе актывісты мелі пры сабе ўлёткі «Грамадзянскай дамовы».