У Магілёве прэзэнтавалі «Вялікае мастацтва артылерыі»

Your browser doesn’t support HTML5

5 студзеня Музэй гісторыі Магілёва прэзэнтаваў кнігу Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Старадрук 1676 году быў прыдбаны ў прыватнага калекцыянэра на сабраныя талакой 15 тысяч эўра. Ён лічыцца трэцім выданьнем кнігі беларускага навукоўца, і ў кнізе маецца частка, складзеная ўжо пасьля сьмерці Семяновіча па ягоных рукапісах.