Мы вас чакаем. Ігар Аліневіч

Your browser doesn’t support HTML5

Мы вас чакаем. Ігар Аліневіч

Відэасэрыя «Мы вас чакаем» — гэта спробы родных і блізкіх зьвярнуцца да палітвязьняў, павіншаваць іх са сьвятамі, расказаць сямейныя навіны. У чарговым выпуску — маці Ігара Аліневіча.
Ігар Аліневіч нарадзіўся 24 верасьня 1983 году. Спэцыяліст па радыёэлектроніцы. Працаваў у НПА «Пеленг», удзельнічаў у стварэньні расейска-беларускага спадарожніка. 28 лістапада 2010 года Аліневіч быў гвалтоўна выкрадзены беларускімі спэцслужбамі ў Маскве і зьмешчаны ў «амэрыканку». Асуджаны 27 траўня 2011 году па справе анархістаў разам зь Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам. Атрымаў найбольшы тэрмін — 8 гадоў пазбаўленьня волі. Аліневіча абвінавацілі ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсьця каля Генэральнага штабу 19 верасьня 2009 году; нападзе на казіно «Шангры Ла» 5 сьнежня 2009 году; падпале дзьвярэй філіялу Беларусбанку 31 траўня 2010 году; нападзе на расейскую амбасаду 30 жніўня 2010 году; нападзе на турму на Акрэсьціна 6 верасьня 2010 году. Адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі.

Ігар Аліневіч (на заднім пляне) у залі суда



Глядзіце таксама

Мы вас чакаем. Павал Севярынец

Мы вас чакаем. Яўген Васьковіч

Мы вас чакаем. Аляксандар Францкевіч

Мы вас чакаем. Эдуард Лобаў

Мы вас чакаем. Зьміцер Дашкевіч