Макаева аштрафавалі на 5 мільёнаў

Your browser doesn’t support HTML5

Суд Маскоўскага раёну Менска пакараў намесьніка старшыні руху салідарнасьці «Разам», прадпрымальніка Аляксандра Макаева.
Яго прызналі вінаватым у несанкцыянаваным правядзеньні мітынгу ў мястэчку Грозава 1 сьнежня падчас адзначэньня ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну і пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічыняў.

Макаеў у судзе абверг, што ўшанаваньне герояў Слуцкага чыну было мітынгам. Сьведкі ў ходзе працэсу патлумачылі, што лёзунгаў не было, людзі чыталі малітвы, сьпявалі, парадак не парушалі.