Бяляцкі застаецца ў Бабруйскай калёніі

Алесь Бяляцкі

У адміністрацыі Бабруйскай калёніі жонцы палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук паведамілі, што яе муж застаецца «ва ўстанове».
Ніякіх іншых дэталяў пра знаходжаньне Алеся не паведамілі.

Натальля Пінчук зьвярнулася ў калёнію, дзе Алесь адбывае пакараньне пасьля таго як стала вядома пра ліст, адрасаваны Алесю, які вярнулі Сьвятлане Мацкевіч.

Сьвятлана 22 сьнежня накіравала ў Бабруйскую калёнію ліст з віншаваньнямі Алесю Бяляцкаму, але 26 сьнежня яна атрымала гэты ліст назад з дапіскай «Няма такога».

Калегі і родныя Алеся хваляваліся, што гэта можа адзначаць, што палітвязьня маглі некуды перавезьці.