Лукашэнка: Кітай выдзеліў Беларусі больш за мільярд даляраў

Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што Кітай выдзеліў больш за мільярд даляраў нязьвязанага крэдыту для рэалізацыі праектаў у Беларусі.

Лукашэнка кажа, што вельмі ўзрадаваўся гэтаму, бо «нам кітайцы узычылі больш за мільярд даляраў нязьвязанага крэдыту, прытым недарагіх грошай, каб мы маглі ажыцьцявіць праекты ў нашай краіне», паведамляе Інтэрфакс

Таксама прэзыдэнт зьвярнуў увагу на вялікую колькасьць «шуму і скандалаў», выкліканых будаўніцтвам беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку «з-за неразуменьня і палітычных інтрыг». Ён абверг інфармацыю пра выдачу 650 тысяч уязных віз для грамадзянаў Кітая. «Я сам спалохаўся, няўжо я гэтага ня ведаў», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-кітайскі тэхнапарк «будаваць будзем самі». «І тыя кітайцы-адмыслоўцы, якія прыедуць, — яны адпрацуюць і зьедуць», — сказаў Лукашэнка.