Адказнага за бясьпеку дыпляматаў звольнілі за забойства пасла ЗША

Амэрыканскі кансулят у Бэнгазі 11.09.2012

Дзярждэпартамэнт ЗША пацьвердзіў адстаўку начальніка службы дыпляматычнай бясьпекі Эрыка Босуэла. Яшчэ тры чыноўнікі вызваленыя ад сваіх абавязкаў і адпраўленыя ў адміністрацыйны адпачынак.
Гэта адбылося пасьля апублікаваньня вынікаў незалежнага расьсьледаваньня абставінаў нападу на амэрыканскае консульства ў лібійскім горадзе Бэнгазі, у выніку чаго загінулі амбасадар ЗША і яшчэ трое амэрыканскіх грамадзянаў. У расьсьледаваньні на Дзярждэпартамэнт ускладзена віна за тое, што не была гарантаваная дастатковая бясьпека амэрыканскай дыпмісіі ў Бэнгазі.

З высновамі расьсьледаваньня пагадзілася дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан.

Пасол ЗША ў Лібіі Крыстафэр Стывэнс быў забіты ў Бенгазі 11 верасьня сёлета.