Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пагром амбасады ЗША ў Лібіі затрыманы 50 чалавек


У Лібіі арыштаваныя каля 50 падазраваных у датычнасьці да нападу на амэрыканскае консульства ў Бэнгазі, у выніку чаго ў аўторак загінулі амбасадар і яшчэ 3 грамадзяніны ЗША.

Як распавёў лібійскі прэзыдэнт Махамэд Магрыф у інтэрвію тэлеканалу СBS, сярод затрыманых ёсьць замежнікі.

У шэрагу мусульманскіх краінаў працягваюцца масавыя пратэсты супраць зьнятага ў ЗША антыісламскага відэафільму «Нявіннасьць мусульманаў».

У нядзелю група пратэстоўцаў спаліла амэрыканскі сьцяг каля амбасады ЗША ў сталіцы Турцыі Анкары.

Раней у гэты ж дзень больш за тысячу чалавек удзельнічалі ў мірных дэманстрацыях у сталіцы Афганістану Кабуле. Па дадзеных паліцыі, ніякіх беспарадкаў не было.

У Пакістане, у горадзе Лахор каля пяці тысячаў мусульманаў правялі антыамэрыканскую акцыю. У горадзе Хайдарабад адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін быў паранены, калі невядомыя сталі страляць па групе пратэстоўцаў. Яшчэ каля трохсот дэманстрантаў спалілі пудзіла прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

Усе амэрыканскія дыпмісіі і прадстаўніцтвы іншых заходніх краінаў ўзмацняюць меры бясьпекі. Нямеччына, як і ЗША, эвакуявала частку супрацоўнікаў сваёй амбасады ў Судане, на якую напалі ў пятніцу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG