У Казахстане ўспамінаюць забітых у Жанаазене

У Казахстане грамадзянскія актывісты ўспамінаюць ахвяраў хваляваньняў і непарадкаў у горадзе Жанаазен. Год таму ня меней як 16 чалавек былі забітыя і больш за сто параненыя ў сутыкненьнях месьцічаў з паліцыяй.

Гэта адбылося ў Дзень незалежнасьці. Дзясяткі актывістаў сабраліся ў нядзелю ў Алмааты ля помніка Незалежнасьці, каб ушанаваць памяць забітых у Жанаазене і ўскласьці кветкі.

Паліцыя назірала за тым, што адбываецца, але ня ўмешвалася.

Падобныя акцыі памяці прайшлі ў нядзелю таксама ў сталіцы краіны Астане і іншых гарадох.

Леташнія пратэсты працоўных нафтавага прадпрыемства ў Жанаазене працягваліся некалькі тыдняў. Улады адказалі на гэтыя выступы арыштамі, судамі і закрыцьцём незалежных сродкаў масавай інфармацыі.