Менск: «Вясна» павіншавала з Днём правоў чалавека

Your browser doesn’t support HTML5

Менск: «Вясна» павіншавала з Днём правоў чалавека

Каля ЦУМу праваабаронцы цэнтру «Вясна» павіншавалі менчукоў з Днём правоў чалавека.
Удзельнікі акцыі раздавалі мінакам брашуры «Дэклярацыя правоў чалавека» і буклеты, якія распавядаюць пра палітвязьняў.

Акцыя прайшла без затрыманьняў.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч заявіў «Свабодзе», што мэта акцыі — павысіць прававую пісьменнасьць жыхароў Беларусі.