Чавэсу трэба новая апэрацыя — рак не адступае

Уга Чавэс 10 кастрычніка цалуе пасьведчаньне аб пераабраньні на чарговы тэрмін.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс паведаміў, што ў яго зноў знайшлі ракавую пухліну і што яму давядзецца прайсьці яшчэ адну апэрацыю.
Выступаючы па нацыянальным тэлебачаньні, Чавэс сказаў, што ў нядзелю адлятае на Кубу для апэрацыі. Чавэс, які быў пераабраны на чацьверты тэрмін, таксама ўпершыню заявіў, што калі яго здароўе пагоршыцца, ягоным пераемнікам будзе віцэ-прэзыдэнт Нікалас Мадура. У 2009 годзе Чавэс правёў рэфэрэндум, які скасаваў абмежаваньні для аднаго і таго ж чалавека займаць выбарныя пасады некалькі разоў запар.

Цяперашняя апэрацыя стане трэцяй за апошнія два гады для 58-гадовага прэзыдэнта. У чэрвені 2011 году яго праапэравалі на Кубе, выдаліўшы ракавую пухліну ў вобласьці таза. Сёлета ў лютым адбылася другая апэрацыя, бо тамсама зьявіліся новыя ракавыя клеткі.