Суд адмовіўся аднавіць на працы аўтара «Гродназнаўства»

Андрэй Чарнякевіч

Ленінскі раённы суд Горадні адхіліў пазоў гісторыка Андрэя Чарнякевіча, які імкнуўся аднавіцца на працы ў Гарадзенскім унівэрсытэце, адкуль яго звольнілі.
Судзьдзя Жукоўская пастанавіла, што падставаў для перагляду гэтага рашэньня няма.

Спрабаваць аднавіцца на працы далей — бессэнсоўна, сказаў нашаму радыё сам Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук.

Ён быў звольнены з Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, дзе займаў пасаду дацэнта, «за парушэньне працоўнай дысцыпліны». Андрэй Чарнякевіч — адзін з аўтараў падручніка «Гродназнаўства», што быў выдадзены «Гарадзенскай бібліятэкай».